Праезд па адзіным у Наваполацку мосьце празь Дзьвіну з 30 студзеня закрыюць для транспарту, цяжэйшага за 5 тонаў. Папярэдняе абмежаваньне было 38 тонаў.
З грамадзкага транспарту на мост цяпер змогуць заехаць толькі маршруткі. Аўтобусы будуць давозіць людзей да моста, які трэба будзе пераходзіць пешшу. Некалькі аўтобусных маршрутаў увогуле скасуюць.
Дарога ў абʼезд праз найбліжэйшы мост у Полацку — 20 км.
Мост збудавалі ў 1962 годзе, рамантавалі ў 2000-м. Сёлета ў ім выявілі расколіну ў 1,7 мм.