Дадатак для заняткаў спортам Strava (яно пры дапамозе трэкера дае магчымасьць бегунам, раварыстам і лыжнікам запісваць свой маршрут і дзяліцца ім у сетках) выпадкова «рассакрэціла» вайсковыя базы на ўсёй плянэце.
Кампанія выклала ў інтэрнэт карту сьвету з усімі маршрутамі, якія карыстальнікі прыкладаньня прабеглі або праехалі за два гады яго існаваньня (такіх маршрутаў прыкладна 1 млрд). Як аказалася, на мапу трапілі ня толькі маршруты звычайных аматараў спорту, але таксама амэрыканскіх салдат, якія карыстаюцца трэкерамі і часта не здымаюць іх цэлы дзень.
У маланаселеных раёнах, напрыклад, у сырыйскай пустыні або ў Афганістане пры дапамозе гэтай мапы можна лёгка ўстанавіць ня толькі разьмяшчэньне ваенных баз, але і зразумець, як салдаты сябе паводзяць на працягу дня і дзе знаходзяцца, у прыватнасьці вылічыць маршруты патруляваньня.
Пры гэтым многія людзі зарэгістраваныя на Strava пад сваімі сапраўднымі імёнамі, што таксама дае магчымасьць лёгка вылічыць вайскоўцаў па дадзеных і фатаграфіях, якія яны выкладаюць у іншых сацсетках.
Экспэрты ўжо папярэдзілі, што карта, апублікаваная Strava, падвяргае жыцьці вайскоўцаў небясьпецы. Прэс-сакратар Пэнтагона заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы вельмі сур’ёзна ставіцца да сытуацыі з картамі і мае намер вызначыць, ці трэба ўзмацніць бясьпеку ў сувязі з выкарыстаньнем фітнэсу-трэкеру.