Ужо сёньня: 140-годьдзе Ўладзімера Самойлы

Уладзімер Самойла

Падзеі 29 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1886 — Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.

У гэты дзень нарадзіліся

1860 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.

1866 — Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1878 — Уладзімер Самойла, дзяяч беларускага адраджэньня.

​1953 — Лідзія Ярмошына, цягам апошніх 20 гадоў старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі. Уваходзіла ў сьпіс асобаў,якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу.

Лідзія Ярмошына галасуе датэрмінова, верасень 2016 году

1956 — нарадзіўся Сяргей Бароўскі, беларускі футбаліст і трэнэр.

У памяці

1969 — памёр Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.

Ален Далес