У сталіцы Ірану Тэгеране ў сувязі са сьнегападамі не працуюць аэрапорты і школы. Таксама школы зачынілі ў некалькіх іншых частках краіны.
Сотні машын заблякаваныя на дарогах. Для дапамогі аўтамабілістам мабілізавалі сотні груп Чырвонага Паўмесяца.
Акрамя таго, дзяржаўны тэлеканал Press TV паведаміў, што чыгуначныя зносіны паміж Тэгеранам і горадам Машхад на паўночным усходзе краіны таксама прыпынілі.
Прадстаўнікі Чырвонага Паўмесяца заявілі, што 6,6 тысячы чалавек даставілі ў пункты часовага разьмяшчэньня. Паводле іранскіх СМІ, вялікая колькасьць электрасетак і аўтамабіляў пашкоджаныя падзеньнем дрэў.