Прэзыдэнтам Чэхіі зноў стаў «сябра Пуціна» Мілаш Зэман

Мілаш Зэман, па папярэдніх дадзеных падліку галасоў у другім туры выбараў, пераабраны прэзыдэнтам Чэхіі на новы пяцігадовы тэрмін.

Падлік галасоў яшчэ працягваецца, аднак сапернік Зэмана, былы кіраўнік Акадэміі навук Іржы Драгаш, ужо матэматычна ня здольны апярэдзіць прэзыдэнта.

Your browser doesn’t support HTML5

Прафэсар супраць «сябра Пуціна» : у Чэхіі праходзіць другі тур выбараў прэзыдэнта

Па выніках падліку галасоў з больш за 97 працэнтаў участкаў, Зэман апярэдзіў Драгаша прыкладна на 200 тысяч галасоў. У падтрымку Зэмана выказаліся 52 адсоткі прагаласаваўшых, за Драгаша — 48 адсоткаў. Яўка склала амаль 65 адсоткаў — больш, чым у першым туры.

Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць падведзены ў бліжэйшыя дні. У першым туры выбараў два тыдні таму Земан атрымаў каля 39 адсоткаў галасоў, Драгаш — каля 26 адсоткаў. Аднак Іржы Драгаша падтрымала большасьць кандыдатаў у прэзыдэнты, якія ня выйшлі ў другі тур.

Your browser doesn’t support HTML5

Прастуда ці п'янства. Чым запомніўся прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман

Зэман на працягу свайго першага пяцігадовага тэрміну неаднаразова наведваў Расею і выказваўся за адмену санкцый, уведзеных у сувязі з анэксіяй Крыма і вайной на ўсходзе Ўкраіны.

Мілаш Зэман і Ўладзімер Пуцін на форуме ў Пэкіне.

Яго сапернік Драгаш лічыцца праэўрапейскім палітыкам.

Для зьнешніх назіральнікаў выбары прэзыдэнта Чэхіі былі спаборніцтвам паміж «прарасейскім» і «праэўрапейскім» кандыдатамі.