Паўночная Карэя гандлявала вуглём у абыход санкцыяў ААН, выкарыстоўваючы Расею як транзытную краіну. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў эўрапейскай выведцы.
Па іх дадзеных, у мінулым годе КНДР прынамсі тройчы адпраўляла вугаль у Расею — у парты Находка і Холмс у Японскім моры. Затым паліва, па дадзеных агенцтва, дастаўлялі ў Паўднёвую Карэю і Японію.
Журналісты Reuters не выявілі, ці сапраўды выгружаны ў расейскіх партах вугаль — той жа самы, што быў накіраваны ў Паўднёвую Карэю і Японію. Таксама невядома, ці ведалі ўладальнікі судоў, што перавозілі груз, аб яго паходжаньні. Якія кампаніі ўдзельнічалі ў перавозках, не ўстаноўлена.
Раней крыніцы ў выведцы заяўлялі, што расейская нафта трапляе ў Паўночную Карэю ў абыход санкцыяў, хаця ўлады Расеі маглі быць ня ў курсе гэтага. Пры гэтым крыніцы ўпэўненыя, што пастаўкі вугалю праз Расею працягваюцца да гэтага часу.
Савет бясьпекі ААН абмежаваў экспарт паўночнакарэйскага вугалю ў 2016 годзе.