Трамп: палестынцы тармозяць мірны працэс і «не паважаюць» ЗША

Біньямін Нэтаньяху і Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў палестынцаў у тым, што яны спрабуюць затармазіць мірны працэс на Блізкім Усходзе. Паводле яго слоў, палестынскі бок «не паважае» Злучаныя Штаты праз рашэньне прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля.

Такую заяву амэрыканскі прэзыдэнт зрабіў на міжнародным эканамічным форуме ў Давосе перад сустрэчай з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньяху.

Трамп адзначыў, што палестынскае кіраўніцтва адмовілася ад сустрэчы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам некалькімі днямі раней. Прэзыдэнт ЗША настойвае, што Палестына не атрымае ад Вашынгтона фінансавай дапамогі да таго часу, пакуль не вернецца за стол перамоваў.

Па словах Трампа, яго рашэньне перанесьці амбасада ЗША ў Ерусалім канчатковае. Дыпмісія пачне працаваць на новым месцы ўжо ў наступным годзе.

Генасамблея ААН прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля адмовілася. На палестынскіх землях прайшлі масавыя пратэсты і беспарадкі. Лідэр палестынскай радыкальнай групоўкі Хамас Ісмаіл Ханія заклікаў палестынцаў да новай інтыфады.