«У бізнэсе хачу быць першым». Вазочнік робіць лепш, чым дзяржаўныя прадпрыемствы
Your browser doesn’t support HTML5
34-гадовы Аляксандр Махортаў палову свайго жыцьця на вазку. Дзесяць гадоў таму ён заснаваў прадпрыемства, прадукцыю якога замаўляюць людзі з абмежаванымі магчымасьцямі ня толькі зь Беларусі, але і з Францыі і Манака. 80% супрацоўнікаў кампаніі, якую ўзначальвае Аляксандр, — людзі з інваліднасьцю.