Расея адвяла войскі з Афрына, дзе турэцкая армія пачала ваенную апэрацыю супраць курдаў, якія змагаліся з «Ісламскай дзяржавай».
Турцыя назвала гэтую апэрацыю «Аліўкавая галіна». Яе мэта — разьбіць ўзброеныя фарміраваньні ў раёне Афрына, дзе пражывае паўтара мільёна сырыйскіх курдаў. Анкара ў панядзелак узмацніла наступ, а прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што не адмовіцца ад апэрацыі.