Сьветлагорскі раённы суд 18 студзеня пакараў двух гомельскіх журналістаў-фрылансэраў за рэпартаж зь вёскі Якімава Слабада, паказаны на Белсаце.
За працу без акрэдытацыі Кастусь Жукоўскі атрымаў штраф 50 базавых велічыняў (1225 рублёў), Аляксей Толчын — 45 (1102 рублі 50 капеек).
У сюжэце вялося пра ўдушлівы смурод з заводу беленай сульфатнай цэлюлёзы.
Дзясяткі жыхароў Сьветлагорску і Якімавай Слабады прыйшлі ў суд падтрымаць журналістаў.