Фонд Біла і Мэлінды Гейтсаў сплаціць увесь доўг Нігерыі перад Японіяй. Гаворка пра 76 мільёнаў даляраў, якія ў 2014 годзе Нігерыя пазычыла на барацьбу з поліяміэлітам.
Гейтсы пагадзіліся на сплату доўгу, паколькі Нігерыя дасягнула заплянаваны сабою ўзровень пакрыцьця прышчэпкамі больш за 80% тэрыторыі з высокай пагрозай гэтай хваробы. Фонд Гейтсаў інтэнсіўна працуе над тым, каб Афрыка перамагла шмат хваробаў, якія Захад ужо пасьпяхова вылечвае.
Поліяміэліт — гэта вялікая праблема афрыканскага рэгіёну. Гэта вострае інфэкцыйнае захворваньне, абумоўленае паражэньнем шэрага рэчыва сьпіннога мозгу поліявірусам і характарызуецца ў асноўным паталёгіяй нэрвовай сыстэмы. Інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека.