Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю беларускаму тэлевядоўцу Дзьмітрыю Шэпелеву як чалавеку, якія стварае пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Адпаведнае рашэньне ўхвалена на падставе загаду Міністэрства культуры Ўкраіны, які падпісаў міністар Яўген Нішчук.
Адначасова ў пералік асобаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, уключаныя расейскі рэжысэр Нікіта Міхалкоў і два расейскія сьпевакі — Дзьмітрый Фамін ды Васілій Вакуленка.
У дакумэнце не ўдакладняюцца канкрэтныя прычыны такога рашэньня.
Дзьмітры Шэпелеў працаваў у Беларусі на радыёстанцыях «Альфа радыё» ды «Unistar», а таксама на тэлеканале ОНТ. З 2004 года працаваў ва Ўкраіне на тэлеканале М1 і вёў некалькі тэлевізійных праектаў студыі Ўладзіміра Зяленскага «Квартал-95».
Зь сярэдзіны 2017 году працуе вядоўцам ток-шоу «На самом деле» на «Первом канале» у Маскве.