Працаваць з крыптавалютамі змогуць толькі рэзыдэнты Парку высокіх тэхналёгій 

Эмблема беларускай крыптавалюты «крыпта-талера»

Апэрацыі з токенамі (крыптавалютой) можна будзе ажыцьцяўляць у Беларусі, пачынаючы ад 28 сакавіка.

Такая інфармацыя зьмешчана на сайце Парку высокіх тэхналёгій. Адміністрацыя ПВТ зьвяртае ўвагу, што ў гэты ж дзень набывае сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі».

Што там у новым «ІТ-дэкрэце»? Каротка пра асноўнае

Такім чынам, дзейнасьць з токенамі, пералічаная ў пункце 3 палажэньня аб ПВТ (апэратар крыптаплятформы, апэратар абменнага пункту крыптавалюты ды іншая дзейнасьць з укараненьнем лічбавых знакаў) да ўказанага тэрміну ня можа ажыцьцяўляцца як юрыдычнымі, так і фізычнымі асобамі.

У тым ліку гэта тычыцца дзейнасьці, у якой маюцца прыкметы прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах, інвэстыцыйнага фонду, а таксама ажыцьцяўленьня апэрацый на стварэньне і разьмяшчэньне ўласных лічбавых знакаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.

Пасьля 28 сакавіка такімі відамі дзейнасьці змогуць займацца толькі тыя суб’екты гаспадараньня, якія стануць рэзыдэнтамі Парку высокіх тэхналёгій, што, у прыватнасьці, прадугледжана дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.

Нацбанк возьме легалізаваныя Лукашэнкам крыптавалюты на ўнутраны кантроль