«Такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй. Сабраліся пасьпяховыя, прыгожыя, адухоўленыя людзі. Ад іміджу такіх людзей шмат у чым залежыць, як будуць судзіць пра наш народ у цэлым», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэсавая служба.
Лукашэнка заявіў, што цяперашняе пакаленьне беларусаў жыве ў «вельмі няпросты час».
«Мы павінны навучыцца жыць у гэтым сьвеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе ня страціць сваю ідэнтычнасьць, карані, зь якіх расьце наша беларуская нацыя».
Ацэньваючы пэрспэктывы, Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што «лёгка ня будзе».
«Напэўна, ня будзе нават лягчэй, чым у 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбітныя задачы і, чаго б гэта ні каштавала, павінны дасягнуць тых рубяжоў. Калі ня будзем рабіць гэтага з году ў год, дні нашай дзяржаўнасьці будуць адлічаныя», — сказаў Лукашэнка.
Па яго словах, няма ніякай магчымасьці адгарадзіцца ад нэгатыўных працэсаў, але трэба ўмець ім супрацьстаяць.
«Жыцьцё ў нас не прыўкраснае і нават ня добрае. Пакуль мы жывем цярпіма», — падсумаваў Лукашэнка, адзначыўшы, што беларусы ўсё ж разьлічваюць на паляпшэньне сытуацыі.
Пад канец прыёму Аляксандар Лукашэна ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды журналістам афіцыйных СМІ і прадстаўнікам сфэры культуры.