«Мастачкі і пісьменьніцы згінулі на кухні». Маркава, Парыжаская і Стужынская пра жанчын у падручніках гісторыі
Your browser doesn’t support HTML5
Як прадстаўленыя жанчыны ў беларускіх падручніках па гісторыі Беларусі? Чаму ў большасьці падручнікаў не ўлічваецца ўнёсак жанчын у разьвіцьцё сусьветнай цывілізацыі? Чаму ў беларускім гістарычным дыскурсе жанчыны прадстаўленыя пераважна як цені вялікіх мужчын? Якія імёны жанчын са старажытнай і найноўшай гісторыі варта вывучаць сучасным школьнікам і студэнтам? Абмяркоўваюць кандыдат гістарычных навук, ляўрэатка прэміі ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча і актывістка жаночага руху Ніна Стужынская, доктар гісторыі, супрацоўніца факультэту гуманітарных дасьледаваньняў Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Алена Маркава і студэнтка пэдагагічнага факультэту Заходнечэскага ўнівэрсытэту Кацярына Парыжаская, якая цяпер піша дыплём пра падручнікі.