Жыцьцё ў праўдзе. У Менску ўшанавалі Вацлава Гаўла. ФОТА
Мілан Экерт, амбасадар Чэхіі ў Менску, расказаў пра жыцьцё і дзейнасьць Вацлава Гаўла, які цярпеў ад ціску камуністычнай улады, быў палітвязнем, папулярным драматургам, апазыцыйным дзеячом, арганізатарам супраціву і натхняльнікам Аксамітнай рэвалюцыі.
Уладзімер Някляеў аднёс Гаўла да такіх людзей, якіх цяпер Беларусі бракуе. Ён быў цэласны чалавек, у якога словы не разыходзіліся са справамі, казаў Някляеў. «Шмат якія народы Эўропы ішлі такім жа шляхам, як мы, мелі такія ж цяжкасьці, і я веру, што яшчэ пры маім жыцьці сытуацыя ў нас зьменіцца да лепшага», — сказаў Някляеў.
Станіслаў Шушкевіч назваў Гаўла героем, якога ворагі ненавідзяць і пасьля сьмерці, а сапраўдныя людзі паважаюць.
Юрась Губарэвіч (справа ў першым шэрагу)
Аляксандар Мілінкевіч
Мікалай Стакевіч, Павал і Вольга Севярынцы
Іна Кулей
У цэнтры — Ганна Канапацкая