Паводле чэскага рэсурсу lidovky. cz, прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман ня змог зь першага разу прагаласаваць на выбарчым участку ў праскім раёне Стодулкі.
Прэзыдэнту перашкодзіла англамоўная жанчына, якая распранулася да пояса.
Ахова эвакуіравала Зэмана. Жанчыну затрымалі. Чэскія СМІ паведамляюць, што гэта Анжэліна Дыяш. У ліпені мінулага году яна правяла акцыю падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.
Анжэліна Дыяш: «Я наўрад ці траплю ў Беларусь, але мы будзем даставаць Лукашэнку адсюль»
Пасьля гэтага Мілаш Зэман вярнуўся на ўчастак для галасаваньня і паведаміў журналістам, што затрыманая жанчына належыць да руху Femen.