Мінінфармацыі абмежавала доступ да 22 сайтаў за рэкляму мікрапазыкаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі 10 студзеня 2018 году апублікавала рашэньне абмежаваць доступ да 22 інтэрнэт-сайтаў за разьмяшчэньне рэклямы пра мікрапазыкі ад суб’ектаў гаспадараньня, якія ня мелі на гэта дазволу і не былі ў адмысловым рэестры.

Як гаворыцца ў паведамленьні Мінінфармацыі, рашэньне было прынятае напярэдадні, 9 студзеня. На сайце міністэрства падаецца сьпіс інтэрнэт-адрасоў, якія трапілі пад абмежаваньне:

  • saitdeneg.com,
  • dengi777.xyz,
  • vdolgdengi.xyz,
  • v-dolg555.com,
  • dengivdolg.info,
  • dengi-vruki.com,
  • zaem24.net,
  • credit-bel.com,
  • dengi24na7.xyz,
  • prosto-dengi.com,
  • money-online.by,
  • denezhka.net,
  • obzor.lt,
  • dengi--v-karmane.com,
  • dengi24h.com,
  • bn-rb.com,
  • dengi-v-dolg.net,
  • dengidolg.com,
  • dengivdolg.org,
  • dengi24na7.net,
  • zaim24na7.com,
  • про-деньги.бел