Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адправіў у адстаўку пяцёх міністраў. Трое зь іх — Вітальд Вашчыкоўскі, былы ўжо міністар замежных справаў, экс-міністар абароны Антоні Мацярэвіч і былы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка — неаднаразова стваралі нагоды для ўзгадкі ў беларускіх СМІ.
Свабода сабрала публікацыі апошняга году, каб нагадаць пра звольненых польскіх міністраў.
Вітальд Вашчыкоўскі
Экс-міністар замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі распачаў працэс «пацяпленьня» паміж Менскам і Варшавай. Падчас візыту ў Беларусь ён заявіў, што Польшча пачынае стасункі зь Беларусьсю без усялякіх папярэдніх умоваў.
Назваў сябе тутэйшым. Яго маці паходзіць з Ваўкавыску.
Спрабаваў зачыніць Белсат: «Белсат» маргінальны і можа быць аб'яднаны з TVP Polonia.
Правал з рэгістрацыяй не прызнаванага ў Менску Саюзу палякаў Беларусі. Ваўкавыскія палякі: «Мы хочам, каб палякаў у Беларусі не дзялілі на праўладных і апазыцыйных...».
Зрабіў скандальную заяву, якая абурыла беларусаў. Вашчыкоўскі: Беларусы ня ўмеюць па-польску? Дык навучацца!
Сустрэўся зь міністрам дзяржавы «Сан-Эскабар», якой няма.
Антоні Мацярэвіч
Сьцьвярджаў, што Расея плянуе адпрацаваць ужываньне ядзернай зброі на вучэньнях «Захад-2017».
Прызнаў, што Польшча ня ў стане абараніць сябе сама. Польская армія зможа самастойна абараніць краіну толькі праз 12 гадоў.
Заявіў, што ёсьць доказы выбухаў на борце самалёта Леха Качыньскага. І абвінаваціў папярэднюю камісію, якая займалася расьсьледаваньнем смаленскай катастрофы, у фальсыфікацыі дадзеных.
Ян Шышка
Ініцыяваў грандыёзнае высяканьне Белавескай пушчы, за што суд Эўразьвязу прыгразіў Польшчы штрафам у 100 тысячаў эўраў на дзень.
Прапанаваў выключыць Белавескую пушчу са сьпісу UNESCO. «Белавеская пушча атрымала статус прыроднай спадчыны UNESCO незаконна», — заявіў Шышка.