Расейскага школьніка судзілі за рэпост фатаздымка Пуціна побач з Гітлерам

Данііл Сьмятанскі

Валянтэра штабу Навальнага Данііла Сьмятанскага забралі ў цэнтар «Э» проста з урока англійскай мовы.

Сямнаццацігадовага вучня Петразаводзкай школы № 36 дапытвалі 3 гадзіны і прымусілі прызнацца ва ўчыненьні злачынства паводле артыкулу 20.3 Адміністрацыйнага кодэксу — «Прапаганда альбо публічнае дэманстраваньне нацысцкай атрыбутыкі або сымболікі».

На старонцы Данііла ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» знайшлі рэпост фота, на якім Пуцін паказаны побач з Гітлерам. На Гітлеры форма са свастыкай на рукаве.

Камэнтар Расейскай службе Радыё Свабода даў адвакат Максім Куклінаў:

— Нам удалося выйграць гэтую справу, таму што следзтва зрабіла працэсуальныя памылкі. Супрацоўнікі паліцыі, складаючы пратакол, не ўпісалі ў дакумэнт імя законнага прадстаўніка непаўналетняга Данііла Сьмятанскага. Бабулі Данііла належна чынам не было паведамлена.

Падрабязьней чытайце на сайце расейскай службы Радыё Свабода.