Першы прэзыдэнт сучаснай Украіны (1991-1994 гады) Леанід Краўчук заявіў, што Расея ніколі не пагодзіцца зь незалежнасьцю Ўкраіны. Ён лічыць, што Ўкраіне трэба актыўна прасоўвацца да сяброўства ў NATO.
У інтэрвію праграме «Заўтра» (сумесны праект Радыё Свабода і тэлеканалу «112 Украіна») Краўчук таксама адпрэчвае распаўсюджаны стэрэатып, што савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў падарыў Крым Украіне ў 1954 годзе. Паводле Краўчука, Хрушчоў навязаў разбураны эканамічна Крым Украіне, і яна ўсё ж паставіла паўвостраў на ногі, уклаўшы ў яго вялікія інвэстыцыі.