Каманда Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі чарговы раз выйграла Калядны турнір аматараў хакею на прыз прэзыдэнта Беларусі. У фінале атрымана перамога над Расеяй.
У чатырнаццаці папярэдніх Калядных турнірах расейцы і беларусы 12 разоў даходзілі да вырашальнай стадыі, двойчы ў фінале былі фіны. Каманда Лукашэнкі 11 разоў выйгравала турнір, тройчы кубак зьяжджаў у Маскву.

Сёлета паралельна ў Менску праходзіў хакейны турнір «Залатая шайба», дзе за каманду «Грыфоны» выступае Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка Беларусі. Адрозна ад бацькі, 13-гадовы Мікалай задаволіўся другім месцам.

Аляксандар Лукашэнка віншуе хакеістаў каманды «Грыфоны»