Першая ступень ракеты Falcon 9 пасьпяхова прызямлілася на мысе Канавэрал.
Ракета стартавала 7 студзеня з базы ВПС ЗША ў Флорыдзе.
Як паведаміў сайт Space.com, ступень ракеты-носьбіта падзялілася праз 2 хвіліны 19 сэкундаў, пасьля чаго першая ступень пасьпяхова прызямлілася на пасадачнай пляцоўцы кампаніі SpaceX.
Галоўная мэта цяперашняга запуску — вывядзеньне на арбіту апарату ZUMA, вырабленага аэракасьмічнай кампаніяй Northrop Grumman па замове ўрада ЗША.
Характарыстыкі арбіты і задачы, якія будзе выконваць апарат, засакрэчаныя. Таксама невядома, якое ведамства будзе кіраваць спадарожнікам.