Памёр астранаўт Джон Янг, які быў у космасе 6 разоў

Астранаўт NASA Джон Янг

Адзін зь піянэраў засваеньня космасу і самы дасьведчаны астранаўт NASA пайшоў з жыцьця ў ЗША ва ўзросьце 87 гадоў.

Ён быў адзіным, хто лётаў у космас на караблях «Gemini», «Apollo» і «Space Shuttle», і першым пабываў у космасе шэсьць разоў.

Джон Янг лятаў вакол Месяца ў арбітальным адсеку, у той час як пасадачны модуль «Apollo 10» з двума астранаўтамі знаходзіўся на паверхні спадарожніка Зямлі. Праз некалькі гадоў Джон Янг як камандзір «Apollo 16», сам выйшаў на Месяц.

Джон Янг на Месяцы

Яго называлі «астранаўтам з астранаўтаў», інжынэрам па прызначэньні, таленавітым і мужным выпрабавальнікам, які пашырыў межы асваеньня космасу.

Джон Янг стаў пенсіянэрам-доўгажыхаром сярод усіх, хто лётаў у космас, адзначаецца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце NASA.