Скандынаўская выспа стала першай краінай у сьвеце, якая вырашыла праблему розьніцы паміж заробкамі мужчын і жанчын. Ад 1 студзеня розьніца ў заробках з прычыну полу абвешчаная нелегальнай.
Кампаніі, якія ня змогуць даказаць, што мужчыны і жанчыны атрымліваюць роўныя заробкі, будуць вымушаныя заплаціць вялікі штраф. Мэханізм мае запэўніць жанчынам і мужчынам аднолькавыя заробкі за такую самую працу.
Цягам апошніх дзевяці гадоў Сусьветны эканамічны форум называў Ісьляндыю самай справядлівай краінай сьвету з увагі на заробкі паміж паламі. У 2016 годзе розьніца ў заробках паміж ісьляндзкімі мужчынамі і жанчынамі склала 13%. У ЗША ў той час яна складала 20%
Да 2020 году ісьляндзкі ўрад плянуе цалкам ліквідаваць розьніцу ў заробках паміж мужчынамі і жанчынамі.