Некаторыя гарады ў Польшчы плянуюць увесьці так званыя чыстыя транспартныя зоны.
Права на бясплатны ўезд у такія зоны атрымаюць выключна электрычныя транспартныя сродкі або аўтамабілі, якія ў якасьці паліва выкарыстоўваюць вадарод і прыродны газ, паведамляе «Польскае радыё».
Чыстыя транспартныя зоны плянуюцца, між іншым, у Варшаве, Познані, Кракаве й Закапанэ. Аплаты вызначаць мясцовыя органы ўлады.
Іх максымальная велічыня складзе да 30 злотых (больш за 7 эўра). За ўезд без аплаты штраф складзе 500 злотых (амаль 120,5 эўра).
Праект накіраваны на паляпшэньне якасьці паветра ў гарадах. Напрыклад, у Варшаве аўтамабілі адказваюць за 60% забруджаньня паветра.