Кіраўнік кампаніі-вытворцы працэсараў Intel Браян Кржаніч прадаў большую частку сваіх акцый у кампаніі ўжо пасьля таго, як прадстаўнікі Google паведамілі Intel аб праблемах з прадуктамі Intel, але гэтая інфармацыя яшчэ не была вядомая публіцы.
Як паведамляе амэрыканскае выданьне Business Insider, прадстаўнікі Google яшчэ ў чэрвені паінфармавалі Intel пра памылкі ў сучасных працэсарах, якія дазваляюць хакерам скрасьці любую інфармацыю — у тым ліку паролі.
Паводле Business Insider, у лістападзе 2017 году Кржаніч зарабіў на акцыях Intel 24 мільёны даляраў, пакінуўшы сабе мінімальную колькасьць акцый, якую патрабуе ад яго захоўваць кампанія паводле працоўнай дамовы.