Быкаў. Жоўты пясочак. Частка 1
Your browser doesn’t support HTML5
Сьцяна. Старонкі нявыдадзенай кнігі Васіля Быкава.
Пад такой рубрыкай увесну 1997 годзе на хвалях Беларускай службы Радыё Свабода пачалі гучаць фрагмэнты кнігі, унесенай у плян выдавецтва „Мастацкая літаратура“, але потым выкінутай адтуль. У той год Аляксандар Лукашэнка актывізаваў працэс „аб’яднаньня“ Беларусі і Расеі, нацыянальная культура спазнала ціск, пра які ўжо забылася за гады Адраджэньня пачатку 90-ых. Проза Быкава ня ўпісвалася ў ідэалягічны кантэкст. Васіль Уладзімеравіч перадаў рукапіс у Прагу, і супрацоўнікі Свабоды чыталі ягоную прозу.
А для музычнага афармленьня мы выбралі „Песьню Сольвэйг“ Эдварда Грыга.