Злучаныя Штаты ніколі не прызнаюць КНДР у якасьці ядзернай дзяржавы і ня бачаць сэнсу ў перамовах з Пхэньянам, калі той не адмовіцца ад зброі масавага зьнішчэньня. Такую пазыцыю агучыла ў аўторак сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Гэйлі.
Яна зьвярнула ўвагу на паведамленьні пра падрыхтоўку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў да правядзеньня новага выпрабаваньня балістычнай ракеты.
«Я спадзяюся, што гэтага не адбудзецца, але калі гэта здарыцца, то мы павінны ўвесьці яшчэ больш захадаў у дачыненьні да паўночнакарэйскага рэжыму», — сказала дыпляматка, заклікаўшы «цывілізаваны сьвет» супрацьстаяць распрацоўцы ядзернай зброі «дзяржавай-ізгоем».
«Мы ніколі не прызнаем ядзерную Паўночную Карэю», — падкрэсьліла Хэйлі.
Камэнтуючы гатовасьць ураду Рэспублікі Карэя да дыскусій з КНДР, яна заявіла, што Злучаныя Штаты «не ўспрымуць сур’ёзна ніякіх перамоваў», калі яны не прывядуць да ліквідацыі паўночнакарэйскай ядзернай зброі.