Як заявіла ў аўторак журналістам сталая прадстаўніца ЗША пры гэтай усясьветнай арганізацыі Нікі Гэйлі, сустрэчы адбудуцца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку і ў Жэнэве, дзе базуецца Рада правоў чалавека.
«ААН мусіць выказацца. Найбліжэйшымі днямі мы запытаем надзвычайныя сэсіі тут, у Нью-Ёрку, і ў Радзе правоў чалавека ў Жэнэве. Мы ня можам маўчаць», — сказала дыпляматка.
Яна не ўдакладніла, ці ідзе гаворка аб скліканьні надзвычайнага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН або дыскусія пройдзе ў якім-небудзь іншым фармаце. Паводле яе, ЗША абмяркуюць тэму іранскіх пратэстаў з удзельнікамі Рады бясьпекі і паглядзяць, «што трэба зрабіць, каб правесьці надзвычайную сэсію». «У любым выпадку мы правядзем сустрэчу для разгляду таго, што адбываецца ў Іране, на якой абмяркуем пратэсты і іх [іранцаў] барацьбу за свабоду», — адзначыла Гэйлі.