Канстытуцыйны суд Малдовы ў аўторак прыпыніў паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны Ігара Дадона.
Як паведамляюць малдоўскія СМІ, гэтае рашэньне зьвязана з тым, што на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы паўторна адхіліў прапанаваныя прэм’ер-міністрам кандыдатуры сямі чальцоў ураду. Паводле закону ён можа гэта зрабіць толькі адзін раз.
Пасьля гэтага дэпутаты кіроўнай партыі зьвярнуліся ў суд.
Цяпер ўказы аб прызначэньні міністраў трэба падпісаць прэм’ер-міністру Паўлу Філіпу або сьпікеру парлямэнту Андрыяну Канду, паведамляе выданьне realitatea. md.