10 беларускіх рок-гітоў XX стагодзьдзя загучалі ў джазе. На TuzinFM адбылася прэм’ера музычнага праекту, які быў зроблены для тэлеканалу «Белсат» у навагоднюю ноч.
Паводле сайту TuzinFM, усе 10 песень праекту запісаныя ўжывую. Аранжыроўкі зрабіў джазавы гурт Aplle Tea.
А ў якасьці вакалістаў выступілі Алег Хаменка, Юры Стыльскі, Паша Трабл, Аляксандар Ракавец, Дзяніс Тарасенка, Павал Гарадніцкі, Руся, Naviband, Ігар Варашкевіч, Уладзімер Пугач, Лявон Вольскі, якія выканалі ўласныя песьні ў нечаканых вэрсіях.
Тэлевэрсію праекту паказалі ў навагоднюю ноч на тэлеканале «Белсат».
Песьні, якія гучаць у праекце:
Алег Хаменка («Палац») & Apple Tea — «Кола грукатала»
(словы і музыка Алега Хаменкі)
Юры Стыльскі («Дай дарогу!») & Apple Tea — «Увольте»
(музыка і словы Юрыя Стыльскага)
Паша Трабл (Dzieciuki) & Apple Tea — «Частуханы»
(словы Дзяніса Жыгаўца, музыка Dzieciuki)
Аляксандр Ракавец (IQ48) & Apple Tea — «Сьвятло ў цемры»
(словы Міхала Анемпадыстава, музыка «IQ48»)
«Разьбітае сэрца пацана» & «Apple Tea» — «Культавы»
(музыка Дзяніса Тарасенкі, словы Паўла Гарадніцкага)
Руся & Apple Tea — «Тры сонцы»
(словы Марыны Шукюравай, музыка Зьмітра Дзямідава)
Naviband & Apple Tea — Гісторыя майго жыцьця
(словы і музыка Арцёма Лук’яненкі)
Ігар Варашкевіч («Крама») & Apple Tea — «З Новым годам»
(словы Ігара Варашкевіча і Зьмітра Лукашука, музыка Ігара Варашкевіча)
Уладзімер Пугач (J: Морс) & Apple Tea — «Маё сонца»
(словы Уладзімера Пугача, музыка Рамана Арлова)
Лявон Вольскі («Крамбамбуля») & Apple Tea — «Госьці»
(словы і музыка Лявона Вольскага)
У аўдыёвэрсію праекту, які прэзэнтуецца на TuzinFM, увайшло таксама 10 дадатковых інструмэнтальных трэкаў.