У сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя аб тым, што ў гібелі людзей вінаватыя паліцыянты. Улады краіны сьцьвярджаюць, што сілавыя структуры не адкрывалі агонь па дэманстрантах, і вінавацяць у гібелі людзей шыіцкіх экстрэмістаў і замежных агентаў.
Паыодле сьведчаньняў відавочцаў, сваякі затрыманых дэманстрантаў у горадзе Машхад пачалі акцыю пратэсту каля будынку турмы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сочыць за парушэньнямі правоў чалавека ў ходзе пратэстаў.
Масавыя пратэсты пачаліся ў шэрагу іранскіх гарадоў 28 сьнежня. Першапачаткова яны былі накіраваны супраць эканамічнай палітыкі Ірану і дарагавізны, затым удзельнікі пратэстаў пачалі выказваць незадаволенасьць ўрадам краіны.
Удзельнікі акцый закідвалі паліцэйскіх камянямі і пераварочвалі машыны.
30 сьнежня падчас пратэстаў у Тэгеране былі затрыманыя 200 чалавек, 40 зь якіх ўлады назвалі «правадырамі незаконных сходаў».
31 сьнежня ўлады Ірану заблякавалі ў краіне сацыяльную сетку Instagram і мэсэнджэр Telegram, патлумачыўшы сваё рашэньне тым, што блякаваньне патрэбнае «для падтрыманьня міру і бясьпекі грамадзян».
Прэзыдэнт Ірану Хасан Раўхані асудзіў праявы гвалту і пашкоджаньне грамадзкай маёмасьці, аднак заклікаў урад «стварыць магчымасьці для законнай крытыкі і пратэстаў».