Базавая велічыня вырасла да 24,5 рубля, мінімальны заробак — да 305 рублёў

Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2018 года павялічана на паўтара рубля — з 23 да 24,5 рублёў. Папярэдні раз базавая велічыня павялічвалася 1 студзеня 2017 года — з 21 да 23 рублёў.​ Такое павышэньне прадугледжана пастановай Савету міністраў.

Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 гад і ўжывалася для вылічэньня цэлага шэрагу паказьнікаў, у тым ліку памеру штрафаў і мытаў.

Таксама павысіўся мінімальны заробак з 265 рублёў да 305. Гэта мінімальнае ўзнагароджваньне, якое павінен атрымаць працаўнік пры нармальных умовах і працягласьці працы.

Ад 1 студзеня падвышаецца базавая велічыня. Колькі за што будуць штрафаваць