Як паведаміў агенцтву AFP 30 сьнежня афіцыйны прадстаўнік міністэрства культуры, турызму і грамадзянскай авіяцыі Махешвор Нэўпанэ, зьмены ў правілах для альпіністаў зрабілі, каб павысіць бясьпеку.
Многія альпіністы спрабавалі рабіць ўзыходжаньні ў горы Нэпалу самастойна, і гэта прыводзіла да трагічных вынікаў. Уэлі Стэк, дасьведчаны швайцарскі альпініст, загінуў у красавіку, калі ён пасьлізнуўся і зваліўся з хрыбта падчас адзіночнага узыходжаньня на пік Нупце, суседні з Эвэрэстам.
Прадстаўнікі ўладаў лічаць, што цяперашняе рашэньне дасьць дадатковую працу нэпальскім гідам. Кабінэт міністраў таксама ўвёў забарону на ўзыходжаньне для падвойных ампутантаў і сьляпых альпіністаў.
У Нэпале знаходзяцца восем з 14 вяршыняў сьвету, якія перавышаюць 8,000 мэтраў.