Газэта Tehran Times 28 сьнежня працытавала брыгаднага генэрала Хасэйна Рахімі, які заявіў, што тых, хто парушае ісламскі дрэс-код, больш ня будуць зьмяшчаць пад варту, і супраць іх ня будуць заводзіць судовыя справы.
Іранскае інфармацыйнае агенцтва Tasnim паведаміла, што замест гэтага парушальнікі будуць наведваць заняткі, якія праводзяць паліцыянты. Тыя, хто будзе паўтараць парушэньні, могуць сутыкнуцца з судовымі пазовамі. За межамі Тэгерану дрэс-код будзе захаваны.
У рэгіёне існуе больш за 100 кансультацыйных цэнтраў для выкананьня патрабаваньняў, зьвязаных з дрэс-кодам. Пачынаючы з рэвалюцыі 1979 гады, у Іране ўстаноўлены кансэрватыўныя правілы нашэньня адзеньня. Паводле гэтых правілаў, жанчыны ў Іране павінны пакрываць валасы і насіць доўгае, свабоднае адзеньне. Мужчынам у Іране нельга насіць шорты.
The Wall Street Journal піша, што ў заяве Рахімі ішла гаворка ня толькі пра адзеньне, але і пра «ісламскіх каштоўнасьці» ў прынцыпе. Выданьне адзначае, што на мінулым тыдні за парушэньне ісламскіх каштоўнасьцяў у Тэгеране былі затрыманыя больш за 200 чалавек, якія, адзначаючы зімовае сонцастаяньне, танчылі і ўжывалі алькаголь.