Саша Чычыкава і яшчэ 9 чалавек сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Свабоды-2017»

Свабода ўручае прэмію Аляксандры Чычыкавай

Радыё Свабода павіншавала «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку» Аляксандру Чычыкаву з прэміяй «Людзі Свабоды-2017». Сёлета яе атрымалі дзесяць чалавек. Гэта асобы, якія ламаюць стэрэатыпы пра людзей з інваліднасьцю.

Прэмія «Людзі Свабоды» ўручаецца ўпершыню. Яе ідэя належыць дырэктару беларускай службы Радыё Свабода Аляксандру Лукашуку. Штогод прэміяй будуць адзначаць людзей, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, для Беларусі і для ўсяго сьвету.

Аляксандра Чычыкава

Апроч Аляксандры Чычыкавай, сёлета прэмію «Людзі Свабоды-2017» атрымалі Сяргей Драздоўскі, Кіра Ламейка, Саша Аўдзевіч, Вадзім Ліпінскі, Павал Канавальчык, Арамаіс Мірак’ян, Мікалай Пясецкі, Анатоль Ганько, а таксама Дзьмітры Цімашкоў разам з дачкой Ліляй.

Людзі Свабоды 2017. Асобы, якія ламаюць стэрэатыпы пра людзей з інваліднасьцю