Пры гэтым, як паведамляюць СМІ, з новай рэдакцыі Чырвонай кнігі Расеі зьніклі віды жывёлаў, якія застаюцца пад пагрозай зьнікненьня, у прыватнасьці, сьнежны баран і гімалайскі мядзьведзь. На думку шэрагу вучоных Расейскай акадэміі навук, гэта можа быць зьвязана зь нейкім паляўнічым лобі, якому «выгадна» пакінуць Гімалайскага мядзьведзя па-за межамі Чырвонай кнігі, паколькі паляваць на яго прыяжджаюць замежнікі, якія плацяць за гэта валюту. Акрамя таго, лапы Гімалайскага мядзьведзя папулярныя ва ўсходняй мэдыцыне, адзначаюць навукоўцы. Гімалайскі мядзьведзь быў уключаны ў Чырвоную кнігу СССР. Зараз на Далёкім Усходзе Расеі ня больш 6 тысяч гімалайскіх мядзьведзяў.
Акадэмікі зьвярнуліся з лістом да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай выступіць у абарону расейскай прыродаахоўнай навукі і даць указаньне адмяніць рашэньне, прынятае міністэрствам прыроды.
Чырвоная кніга Расеі не абнаўлялася з 1998 году. Новыя сьпісы для яе пачалі зьбіраць з восені 2016 году. Са складу камісіі, якая зацьвярджала сьпісы відаў жывёл, якія патрабуюць унясеньня ў Чырвоную кнігу, былі выключаныя навукоўцы-заолягі.