«Яна ня сьцерва, а закладніца». Андрэева, Захарэвіч і Красоўская пра брыгадзірку з папругай
Your browser doesn’t support HTML5
Вельмі часта жанчына ў грамадзтве становіцца ахвярай агрэсіі, гвалту, але ёсьць і адваротны бок мэдаля, калі жанчыны дэманструюць і сьвядома ўжываюць агрэсію. Пра прычыны і формы жаночай агрэсіі гаворым з псыхолягам, сямейнай псыхатэрапэўткай Вольгай Андрэевай, журналісткай і фэміністкай Настай Захарэвіч і Аленай Красоўскай, кіраўніцай Праваабарончай арганізацыі «Рэгіён 119», якая займаецца абаронай правоў зьняволеных.