Указ № 338 «Пра падатковае кансультаваньне» дзейнічае з 24 сьнежня.
Цяпер Міністэрства па падатках і зборах праводзіць арганізацыйныя і мэтадалягічныя мерапрыемствы для падрыхтоўкі першых іспытаў у фізычных асобаў, якія хочуць атрымаць атэстат падатковага кансультанта.
Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Указам усталёўваецца інстытут пасярэднікаў паміж бізнэсам і падатковымі органамі. Мяркуецца, што гэта спрасьціць бізнэсоўцам вядзеньне спраў і зьнізіць патэнцыйны узровень карупцыі.