Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб выкананьні загаду пра вывад расейскіх войскаў з Сырыі.
«Ваш загад аб вывадзе групоўкі расейскіх войскаў з Сырыйскай Арабскай рэспублікі выкананы», — цытуе міністра агенцтва «Інтэрфакс».
Паводле Шайгу, у апэрацыі ў Сырыі ўдзельнічалі 48 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Зь іх 14 тысяч былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Пуцін 11 сьнежня загадаў вывесьці расейскія войскі з Сырыі. Тады ён заявіў, што за «два зь невялікім гады Ўзброеныя сілы Расеі разам з сырыйскай арміяй разграмілі найбольш баяздольную групоўку міжнародных тэрарыстаў».