Сацыяльная сетка Facebook перастане ставіць спэцыяльныя пазнакі пад сумнеўнымі навінамі.
Празь іх фэйкамі сталі дзяліцца часьцей, гаворыцца ў паведамленьні ў блогу кампаніі. Facebook правёў дасьледаваньне, паводле якога людзі ўспрымалі навіны з чырвонымі адзнакамі як важныя.
На зьмену старой сыстэмы пазначэньня фэйкавых навінаў прыйдзе новы альгарытм. Пад сумнеўнай публікацыяй Facebook будзе выводзіць яшчэ некалькі навін з другіх крыніц. Тэставаньне гэтай функцыі праводзілі разам зь іншымі кампаніямі, якія спэцыялізуюцца на фактчэкінгу.
У мінулым годзе Facebook запусьціў кампанію па барацьбе з ілжывымі навінамі. Буйныя інфармацыйныя агенцтвы дапамагалі сацыяльнай сетцы маркіраваць сумнеўныя публікацыі.