Менскі гарадзкі савет дэпутатаў надаў 21 сьнежня пісьменьніку Мікалаю Чаргінцу званьне ганаровага грамадзяніну Менску.
Чаргінец нарадзіўся ў 1937 годзе ў Менску, цяпер узначальвае дзяржаўны Саюз пісьменьнікаў Беларусі і грамадзкі Савет па маралі.
Зь літаратараў званьне ганаровых грамадзянаў Менску атрымалі Пятрусь Броўка і Максім Танк.
Папярэдняе ўганараваньне гэтым статусам адбывалася ў 2007 годзе. Тады ганаровымі грамадзянамі сталіцы сталі фэхтавальніца Алена Бялова, балетмайстар Валянцін Елізар’еў і сьпявак Анатоль Ярмоленка.