ЗША ўнесьлі Рамзана Кадырава ў «сьпіс Магніцкага»

Рамзан Кадыраў

Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў «сьпіс Магніцкага».

Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства. На сайце адзначаецца, што Рамзан Кадыраў нясе адказнасьць за «пазасудовыя пакараньні смерцю, катаваньні і іншыя грубыя парушэньні міжнародна прызнаных правоў чалавека».

Фігурантам «сьпісу Магніцкага» забаронены ўезд у ЗША, іх актывы на тэрыторыі краіны замарожваюцца. Першапачаткова закон датычыў парушэньня правоў чалавека ў Расеі, але з канца 2016 году яго дзеяньне распаўсюджваецца на ўвесь сьвет.