Марціновіч: «Дзьве Беларусі робяцца адной»
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня на Свабодзе Валер Карбалевіч і Юры Дракахруст.
Тэма гутаркі - тэст пісьменьніка Віктара Марціновіча, які днямі зьявіўся на сайце Будзьма бай. «Дзьве Беларусі робяцца адной» - такую назву мае блог, які сам Віктар назваў для сябе праграмным.
Канцэрт Вольскага ў Prime Hall, круглыя сталы па Курапатах, Кангрэс даследчыкаў, які рыхтуюцца правесці ў Беларусі ў супрацы з Акадэміяй навук, рэклама symbal.by на праспекце – пералічвае Марціновіч прыкметы зьменаў.
Ці робяцца дзьве Беларусі адной?