«Гэта сапраўды было. Страшна становіцца», — ліцэісты пра Курапаты

Your browser doesn’t support HTML5

Навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа слова «Курапаты» чуюць далёка не ўпершыню, аднак выстава «Праўда пра Курапаты» дзяцей усё роўна ўражвае.

«Сапраўды клясна, што ў нас падлеткі з 14 па 18 год. І гэта той узрост... Яны ўсё праз свае пачуцьці прапускаюць», — кажа завуч Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Эліна Кажарская.

Выстава арганізаваная грамадзкай ініцыятывай «Экспэрты ў абарону Курапатаў».