Беларусь страціла больш за 5 тысяч навукоўцаў

ІІ Зьезд вучоных Беларусі.

У Беларусі за апошнія 5 гадоў спэцыялістаў, якія займаюцца навуковымі дасьледаваньнямі і распрацоўкамі, стала менш амаль на 5,3 тысячы.

Такія высновы можна зрабіць з дадзеных Белстата па навуцы і інавацыйнай дзейнасьці, паведамляе партал TUT.BY.

Як з 2011 году зьмянілася колькасьць навукоўцаў

У 2011 годзе налічвалася 31 194 работніка, якія занятыя навуковымі дасьледаваньнямі і распрацоўкамі, а ў мінулым годзе — ужо 25 942 чалавекі. Да прыкладу, лік дасьледчыкаў з 2011 году скараціўся амаль на 2,8 тысячы чалавек. Дактароў навук паменшылася да 631 (-110), а кандыдатаў навук — да 2813 (-337). Больш за ўсё дасьледчыкаў працуе па-ранейшаму ў Менску — 12 299 чалавек у 2016 годзе. Для параўнаньня: у Гродзенскай вобласьці іх усяго 225.

Сярэдні заробак спэцыялістаў, якія занятыя навуковымі дасьледаваньнямі і распрацоўкамі, у 2016 годзе склаў 1008 рублёў. Для параўнаньня: у кастрычніку гэтага года гэтыя спэцыялісты атрымлівалі ў сярэднім 1 193,9 рубля.