Гусінае пяро

Аўгуст Мюлер, «Запіс у дзёньніку» (1885)

У дзяцінстве зімой, залезшы на печ, прымасьціўшыся каля пяколка і адгарадзіўшыся занавескай ад усяго сьвету, я пісаў у невялічкі блякнот вершы. Было вельмі рамантычна, але хацелася яшчэ нечага незвычайнага. І даведаўшыся, што ў даўнія часы паэты пісалі гусіным пяром, паўдня ганяўся па вёсцы за гусямі. Раздабыўшы пяро, паспрабаваў пісаць. Нічога не атрымалася, бо пакуль выводзіў словы, прападала думка…

Віктар Шніп