Прапанова назваць найлепшыя кнігі 2017 выклікала разгубленасьць. Прагледжаныя 40 выданьняў не даюць падставаў для хоць нейкай спаборнасьці або лучнасьці ў «літаратурны працэс». Можа быць, заяўленыя «Сабакі Эўропы» гарманізуюць усё астатняе, атамізаванае, але яны толькі на падыходзе. Хоць, і не чытаўшы іх, маю перакананьне, што налета ў аўтара, нарэшце, ня будзе праблем з Гедройцем. Усё астатняе — не зьвязанае ніякім «калектыўным несьвядомым», у якім было б затоенае каліва заўтрашняга выбуху. Яно ўсё наўздагон. Вось што аб’ядноўвае гэтыя сорак кніг: і паэзію, і прозу, і нонфікшн, і рэтраспэктыўныя выданьні. Пры тым апошнія — і Дудар, і Таўбін, і «Бліскавіцы» — першыя, да якіх цягнецца рука.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org