Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зноў заявіў, што на тэрыторыі Ўкраіны няма расейскай арміі. «Але там створаныя пэўныя вайскова-міліцэйскія фармаваньні, якія гатовыя адбіць любыя маштабныя ваенныя акцыі супраць Данбаса», — адзначыў расейскі лідэр.
Паводле Пуціна, існаваньне гэтых вайсковых фармаваньняў «адпавядае інтарэсам людзей, якія пражываюць» у зоне канфлікту. На штогадовай прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнт Расеі таксама абвінаваціў Кіеў у зрыве Менскіх дамоўленасьцяў і працэсу па абмене палоннымі.
Your browser doesn’t support HTML5
Захад абвінавачвае Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе. Усяго, па дадзеных Кіева, на ўсходзе Ўкраіны ваююць каля 5 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў. Крэмль называе гэтых людзей «добраахвотнікамі».
Your browser doesn’t support HTML5